Чэрвеньская раённая арганізацыя БРСМ далучылася да удзелу ў рэспубліканскім праекце «Парк (алея, сквер) сямейных дрэў»

Актуальное Общество

7 лістапада сем’і Валянціны Табалевіч і Юліі Сакалоўскай разам з першым сакратаром райкама БРСМ Паўлам Клындзюком, актывістамі з будаўнічага ліцэя, СШ №3 і №4 Чэрвеня, старшынёй раённай ветэранскай арганізацыі Іванам Ладуцькам і начальнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянцінам Пузанковым пасадзілі 20 кляновых дрэў на тэрыторыі Маладзёжнага парка ў гарадскім мікрараёне вуліцы Барыкіна.

Да кожнага саджанца прымацавалі таблічку ў выглядзе сэрца. На адным яе баку зроблены надпіс “Жыві сэрцам”, на другім – пазначана імя і прозвішча таго, хто пасадзіў дрэва.


– Наша арганізацыя ахвотна далучаецца да мерапрыемстваў па азеляненню Чэрвеня, – адзначыў Павел Клындзюк. – Напрыклад, сёлета ўвесну ў гонар 75-годдзя Перамогі садзілі дрэвы ў парку ля новых шматпавярховых дамоў у мікрараёне вуліцы Барыкіна. А клёны, якія з’явіліся ў Маладзёжным парку сёння, дапоўнілі алею “Гармонія і Шчасце”, закладзеную нашым актывам падчас мінулагодняга ўдзелу ў праекце.

 

Фота Юліі Сакалоўскай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *