Як і раней, ён будзе курыраваць пытанні будаўнічай галіны і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Аляксандр Мікалаевіч Гадун нарадзіўся ў 1975 годзе ў вёсцы Заастравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці. У 1999 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны каледж, у 2016 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў на розных пасадах на прадпрыемствах і ў арганізацыях Клецкага раёна, начальнікам філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» — ДРБУ №123 г. Смалявічы, генеральным дырэктарам КУП «Мінскаблдарбуд», дырэктарам раённага КУП «Смалявіцкая ЖКГ».
У маі 2018 года Аляксандр Гадун быў прызначаны намеснікам старшыні Чэрвеньскага райвыканкама, які курыруе пытанні будаўнічай галіны і ЖКГ.
Фота Сняжаны КАЎГАРЭНІ