У ААТ «Валевачы» пачалі ўбіраць кукурузу на зерне

Аграрный сектор Актуальное

Дажджы стрымлівалі на гэтым тыдні ўборку кукурузы на сілас у гаспадарках Чэрвеньшчыны. Аграрыям даводзілася лавіць літаральна кожную пагодлівую гадзіну, каб вывесці тэхніку ў поле. Паводле звестак упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама на 16 кастрычніка, у раёне ўбралі палову кукурузных палеткаў ад плана. Назапашана 99 тысяч тон сіласу. Гэта 76,3 працэнта ад неабходнага.

У камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве “Валевачы”, як і ў цэлым па раёну, уборка кукурузы на сілас перасягнула экватар. Днямі тут таксама сярод першых на Чэрвеньшчыне пачалі яе абмалот на зерне.

Галоўны аграном КСУП “Валевачы” Сяргей Бартніцкі (справа) з механізатарам Сяргеем Кавалевічам, які ўбірае кукурузу на зерне

– На нарыхтоўцы сіласу працуюць два кормаўборачныя комплексы, на адвозцы масы – 7-8 трактароў, у залежнасці ад адлегласці да траншэі, – распавядае галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Бартніцкі. – На зерне кукурузу ўбіраем камбайнам “КЗС-1218” за спецыяльнай прыстаўкай. Першыя намалоты радуць: больш за 70 цэнтнераў з гектара. Разлічваем на 500-600 тон зерня ў вазе пасля дапрацоўкі. Неабходная яго колькасць пойдзе на патрэбы жывёлагадоўлі, астатняе – прададзім.

Механізатары Аляксандр Астрамовіч (убірае кукурузу на сілас) і Уладзімір Крук (адводзіць масу ад кормаўборачных камбайнаў)

Але пакуль што асноўная ўвага – сіласнаму накірунку. Мы ўжо назапасілі больш за 8 тысяч тон гэтага віду кармоў, а патрэбна – яшчэ столькі ж.

Механізатары Ігар Драздоўскі і Руслан Бут занятыя на трамбоўцы сіласнай масы


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *