Работнікаў чэрвеньскага аўтапарка №20 узнагародзілі да прафесійнага свята

Актуальное Общество

Дырэктару філіяла «Аўтамабільны парк №20» ААТ “Мінаблаўтатранс” Аляксандру Мальчыку аб’яўлена Падзяка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.  Ганаровай граматай Мінскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны вадзіцель Сяргей Калтовіч.

Вадзіцелі грузавых аўтамашын Ігар Нікіцін, Васіль Няхай, Дзмітрый Марчанка

Нагрудным знакам Міністэрства транспарту і камунікацый “Ганаровы транспартнік” адзначаны вадзіцель Сяргей Трапашка, Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый – вадзіцель Пётр Анікевіч, Падзякай Міністра транспарту і камунікацый – вадзіцель Васіль Няхай, нагрудным знакам ААТ “Мінаблаўтатранс” “Ганаровы работнік” – вадзіцель Аляксандр Віннік.

Ганаровай граматай ААТ “Мінаблаўтатранс” адзначаны білетны касір Алена Буднік і вадзіцель Валерый Маковіч.

Вадзіцель Валерый Маковіч і яго сын Віталь працуюць на пасажырскіх перавозках
Білетны касір Алена Буднік

Падзяка генеральнага дырэктара ААТ “Мінаблаўтатранс” аб’яўлена начальніку аддзела арганізацыі перавозак Аляксандру Давыдзенку, галоўнаму бухгалтару Вользе Драздоўскай, вадзіцелям Дзмітрыю Марчанку і Ігару Нікіціну.

Начальнік аддзела арганізацыі перавозак Аляксандр Давыдзенка з дыспетчарамі грузавой службы Юліяй Бандзік і Ірынай Нямірка

Падзяка старшыні Чэрвеньскага райвыканкама аб’яўлена вадзіцелю Мікалаю Грыбку, электрагазазваршчыку Паўлу Фалітару і кандуктару Наталлі Самсоненка.

Электрагазазваршчык Павел Фалітар

На Дошку гонару ААТ “Мінаблаўтатранс” занесены вадзіцель Аляксандр Басько.

За актыўны ўдзел  у падрыхтоўцы да “Дажынак-2020” Падзякай генеральнага дырэктара ААТ “Мінаблаўтатранс” адзначаны вядучы інжынер Фёдар Шчурок і мыйшчык-прыбіральшчык рухомага саставу Ганна Ахрамовіч.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *