Новы шматкватэрны дом у Чэрвені плануецца здаць у эксплуатацыю вясной наступнага года

Актуальное Общество

На вуліцы Флегантава будуюць 40-кватэрны пяціпавярховы жылы дом з дзяржаўнай падтрымкай для шматдзетных сем’яў і тых, хто стаіць на ўліку, як асобы, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Генеральны падрадчык новабудоўлі — будаўнічае ўпраўленне №20 ААТ “Мінскпрамбуд”. Кладку сцен і мантаж пліт перакрыцця вядуць будаўнікі чэрвеньскай ПМК-237.

Здаць аб’ект у эксплуатацыю мяркуецца ўвесну наступнага года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *