Гаспадаркі Чэрвеньшчыны выканалі план па нарыхтоўцы кукурузнага сіласу

Аграрный сектор Актуальное

Паводле звестак райсельгасхарчу, у сельгаспрадпрыемствах раёна назапасілі больш за 134 тысячы тон гэтага віду кармоў, што складае 103 працэнты ад неабходнага.

На 129 працэнтаў забяспечыла патрэбы жывёлагадоўлі ў сіласе адкрытае акцыянернае таварыства “Чэрвеньскі райаграсервіс”, на 128 – сельгасфіліял “Новыя Зелянкі” ААТ “Мінскі малочны завод №1”

Усяго па раёну кукуруза ўбрана на 68 працэнтах палеткаў, у тым ліку на сілас і зялёны корм – на 72 працэнтах. Таксама гаспадаркі ўбралі 37 працэнтаў кукурузы ад неабходнага на зерне. Яго намалочана 2 тысячы 711 тон пры сярэдняй ураджайнасці 70 цэнтнераў з гектара. Найлепшую ў раёне ўраджайнасць зерня кукурузы маюць у філіяле “Агра-Бокс” сумеснага прадпрыемства “Унібокс” – 90 цэнтнераў з гектара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *