Футбол: чэрвеньскі “Колас” паедзе ў Капыль мацнейшым саставам

Актуальное Спорт

Пра гэта распавёў “Раённаму весніку” гуляючы трэнер нашай каманды Аляксандр Мрынскі. Паводле яго слоў, пераважная большасць ігракоў гатовая да ўдзелу ў выязным чвэрцьфінальным матчы чэмпіянату Мінскай вобласці з капыльскім “Будаўніком”, які адбудзецца заўтра.

“Едзем ў Капыль па станоўчы вынік. Галоўная задача – не прапусціць, і, па-магчымасці, забіць на чужым полі” – сказаў Аляксандр Мрынскі.   

Летась “Колас” сустракаўся з “Будаўніком” чатыры разы: па два – у чэмпіянаце і Кубку вобласці. У трох матчах чэрвеньцы саступілі: 0:5 і 0:4 – у Кубку, а таксама 2:3 на сваім полі ў чэмпіянаце. А вось гасцявы паядынак першага круга чэмпіянату “Колас” выйграў, дзякуючы адзінаму голу,  які напрыканцы сустрэчы забіў Аляксандр Мрынскі.

Зрэшты, як бы ні склалася заўтра гульня ў Капылі, наперадзе будзе яшчэ матч у адказ. Ён пройдзе 8 лістапада ў Чэрвені і пачнецца ў 14 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *