Чэрвеньскія вальшчыкі лесу выступілі на абласным чэмпіянаце

Актуальное Общество

У Стаўбцоўскім раёне адбыўся адкрыты абласны чэмпіянат вальшчыкаў лесу «Лесаруб-2020». Каманду Чэрвеньскага лясгаса на ім прадстаўлялі Дзмітрый Горгун з Валмянскага лясніцтва, Іван Дзергачоў з лесапункта і Віталь Упіт з Чэрвеньскага лясніцтва.

Як распавяла “Раённаму весніку” намеснік дырэктара Чэрвеньскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, удзельнікі былі падзеленыя на дзве групы. У групе “А” спаборнічалі прафесіяналы, якія ўваходзяць у склад нацыянальнай каманды Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і ўдзельнічаюць у чэмпіянатах  іншых краін, у групе “Б” – усе астатнія. Асобны залік быў у юніёраў.

Вальшчыкі нашага лясгаса занялі дванаццатае агульнакаманднае месца з 22 каманд. Гэта – лепшы вынік выступлення чэрвеньцаў за апошнія некалькі гадоў.

Фота Кацярыны АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *