Футбол: Яўгена Яблонскага выклікалі ў нацыянальную зборную Беларусі

Актуальное Спорт

Як паведамляе інтэрнэт-сайт Беларускай федэрацыі футбола, трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Міхаіл Мархель вызначыўся з канчатковым спісам ігракоў, выкліканых на матч плэй-оф чэмпіянату Еўропы УЕФА супраць Грузіі, а таксама матчы Лігі нацый УЕФА сезону 2020/2021 супраць Літвы і Казахстана.

У канчатковы састаў увайшлі 28 футбалістаў, у тым ліку – выхаванец чэрвеньскага футбола, паўабаронца ФК БАТЭ (Барысаў) Яўген Яблонскі. Наш зямляк упершыню апрануў форму галоўнай каманды краіны ў 2019 годзе і выходзіў на поле ў васьмі матчах.

Сустрэча з нацыянальнай зборнай Грузіі адбудзецца 8 кастрычніка ў Тбілісі. Затым беларусы згуляюць  два матчы Лігі нацый УЕФА: 11 кастрычніка ў гасцях з камандай Літвы і 14 кастрычніка на сваім полі з камандай Казахстана.

Фота АБФФ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *