Сям’я з Чэрвеня заваявала ўзнагароды на фестывалі футбола ў Дзяржынску

Актуальное Спорт

Тры медалі і мяч на памяць прывезла з фестывалю “Тата, мама, я – футбольная сям’я”, які праходзіў у Дзяржынску, сям’я Чыстых з Чэрвеня.

Спаборніцтвы праводзіліся пад эгідай Беларускай федэрацыі футбола пры партнёрстве ЮНІСЕФ і сабралі на стадыёне “Гарадскі” 39 сем’яў. Удзельнікаў падзялілі на пяць груп: таты, мамы, дзеці ад 3 да 6 гадоў, ад 7 да 9 і ад 10 да 15 гадоў.

Каманды, у якіх гулялі мама Надзея Чыстая і дачка Насця, заваявалі залатыя медалі. Маленькая Васіліса разам са сваёй камандай стала другой. Галава сям’і, капітан чэрвеньскага “Коласа” Дзмітрый Чысты, у спаборніцтвах сярод татаў заняў пятае каманднае месца.

Фота з архіву сям’і Чыстых



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *