Кіраўнік справамі Мінаблвыканкама Уладзімір Гурыновіч сустрэўся з калектывам Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода

Актуальное Общество

Сустрэча пачалася з гутаркі на тэму вераснёўскага Адзінага дня інфармавання “Аб стане аварыйнасці на дарогах Мінскай вобласці”.

Уладзімір Гурыновіч, у прыватнасці, прывёў статыстыку дарожна-транспартных здарэнняў, распавёў аб іх прычынах, спыніўся на канкрэтных прыкладах трагічных выпадкаў. Ён звярнуў увагу на тое, што практычна па ўсіх пазіцыях, якія тычацца дарожна-транспартнага траўматызму, сёлета на Міншчыне назіраецца рост і заклікаў удзельнікаў сустрэчы быць абачлівымі на дарогах, а таксама вучыць бяспечным паводзінам дзяцей.

Таксама Уладзімір Гурыновіч засяродзіўся на сённяшняй унутрыпалітычнай сітуацыі. “Перш, чым выказваць незадаволенасць цяперашнім станам спраў у краіне, варта падумаць, што нас чакае далей, з якімі праблемамі мы сутыкнёмся ў будучыні”, – зазначыў ён.

Падчас сустрэчы яе ўдзельнікі мелі магчымасць задаць кіраўніку справамі аблвыканкама праблемныя пытанні. Адно з іх тычылася перспектыў будаўніцтва ў Чэрвені станцыі абезжалезвання вады. Як паведаміў прысутны на сустрэчы намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Гарцуеў, праблему чыстай вады ў райцэнтры плануецца вырашыць напрыканцы гэтага – у пачатку наступнага года. А Уладзімір Гурыновіч дадаў, што тэрміны будаўніцтва станцый абезжалезвання вады ў населеных пунктах Міншчыны знаходзіцца на штомесячным кантролі ў старшыні аблвыканкама.

Акрамя таго, работнікі завода цікавіліся магчымасцю арганізацыі падвозу дзяцей да новага дзіцячага садка, які неўзабаве адкрыецца ў чэрвеньскім мікрараёне вуліцы Барыкіна, наракалі на тое, што на шэрагу вуліц Чэрвеня пры добраўпарадкаванні заасфальтавалі водаправодныя калодзежы.

На шэраг агульных пытанняў Уладзімір Гурыновіч адказаў адразу, а тыя, што патрабуюць дэталёвага разгляду, узятыя на кантроль.

Таксама 16 верасня кіраўнік справамі аблвыканкама правёў “прамую лінію” і прыём грамадзян у будынку Чэрвеньскага райвыканкама.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *