Футбол: «Колас» згуляе ў Чэрвені з вілейскай «Віліяй»

Актуальное Спорт

У нядзелю, 20 верасня,  футбалісты чэрвеньскага “Коласа” правядуць на сваім полі матч 13 тура чэмпіянату Мінскай вобласці з вілейскай “Виліяй”. Гульня пройдзе на стадыёне Чэрвеньскай СДЮШАР і пачнецца ў 14 гадзін.

Пасля 12 тураў “Колас” з 19 ачкамі і двума гульнямі ў запасе займае трэці радок у турнірнай табліцы групы “А”. Столькі ж ачкоў у каманды “Фалько” з Дзяржынскага раёна. Барысаўская “Гайна”, якая ідзе на першым месцы ў групе, мае 25 ачкоў.

“Колас” і “Вілія” ўжо сустракаліся сёлета ў першым крузе чэмпіянату. Гульня, якая праходзіла ў Вілейцы, завяршылася ўнічыю – 1:1.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *