У Чэрвеньскім раёне завяршаюць сяўбу азімага рапсу

Аграрный сектор Актуальное

Як паведамілі “Раённаму весніку” ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама, на 25 жніўня гаспадаркі раёна пасеялі 4 тысячы 313 гектараў азімага рапсу. Гэта 94 працэнты ад неабходнага.

Завяршылі сяўбу ў філіяле «Агра-Бокс» сумеснага прадпрыемства «Унібокс», адкрытых акцыянерных таварыствах “10 з’езд Саветаў”, “Чэрвеньскі райаграсервіс”, «Запольскае»,  сельгаспрадпрыемстве “Валевачы” і эксперыментальнай базе «Натальеўск».

Як распавёў дырэктар ААТ “10 з’езд Саветаў” Вадзім Сокал, на падрыхтоўцы глебы ў гаспадарцы былі задзейнічаны “МТЗ-3522” з васьмікорпусным плугам і “МТЗ-3022” з культыватарам “КШМ-10”. На сяўбе працаваў “Джон Дзір” з сеялкай “ААП-6Д”.

Механізатар на сяўбе азімага рапсу Аляксандр Рог

– У параўнанні з мінулым годам, мы пашырылі плошчы пад азімы рапс больш, чым удвая – да 350 гектараў, – адзначыў Вадзім Сокал. – Культура патрабуе немалых укладанняў, але пры належным доглядзе выдаткі акупляюцца, бо закупачны кошт алейнага насення нашмат большы, чым у зерневых.

Механізатар Мікалай Шумко, які працуе на ворыве глебы, з дырэктарам гаспадаркі Вадзімам Сокалам і галоўным аграномам Наталляй Лепеш.

Напрыклад, сёлета пры ўраджайнасці азімага рапсу 17 цэнтнераў з гектара ў гаспадарцы намалацілі 220 тон алейнага насення. Ад яго рэалізацыі атрымалі 170 тысяч рублёў. Гэтыя грошы ўклалі ў падрыхтоўку да восеньскай сяўбы.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *