Клаўдзія Міхіевіч з вёскі Луч стала дыпламантам обласнога конкурсу ветэранаў «Іх подзвіг жыве ва ўспамінах…»

80 лет Великой Победе Минщина, мы тобой гордимся! Общество

Конкурс ладзіўся Мінскай абласной арганізацыяй ветэранаў і быў прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У ім брала ўдзел былая настаўніца роднай мовы і літаратуры Клаўдзія Адамаўна Міхіевіч. Яна напісала верш, які прысвяціла свайму свёкру Іллі Архіпавічу Міхіевічу. Нарадзіўся ён у 1911 годзе. Быў радавым пехацінцам, прайшоў усю вайну пешшу ад роднай зямлі да Берліна. Меў шмат узнагарод. Яго не стала ў 1988 годзе.

У сям’і захоўваць памяць аб геройскім мінулым дзядулі і прадзядулі. Клаўдзія Адамаўна распавядала пра яго і сваім вучням. А за 38 гадоў педагагічнай працы ў школе – спачатку ў 1975 годзе – у Горкаўскай, потым з 1979 і да выхаду на заслужаны адпачынак – у Лядзенскай — колькі розных мерапрыемстваў было прысвечана героям мінулай вайны! Гэтая тэма праходзіла праз усё жыццё настаўніцы: была яна і арганізатарам у школе, і дырэктарам і заўсёды імкнулася выхоўваць у вучняў патрыятызм, любоў да Радзімы і захоўваць памяць аб героях роднай зямлі.

Клаўдзія Адамаўна – чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Яна ўдзельнічае ў многіх мерапрыемствах, якія ладзіць Чэрвеньскі раённы савет ветэранаў. Паўдзельнічала і ў абласным мерапрыемстве. Яе верш ацаніла журы: яна стала дыпламантам конкурсу і заняла трэцяе месца ў намінацыі “Літаратурная творчасць”.

Павіншаваў пераможцу і ўручыў Дыплом конкурсу і падарунак ад раённага савета ветэранаў яго старшыня Іван Ладуцька.

Прапануем вашай увазе верш Клаўдзіі Міхіевіч, які называецца “Мы памятаем!”

Вясна. Маладосць. Каханне.

Вясёлкавыя планы на жыццё.

Ды чорнае чэрвеньскае ранне

Закрэсліла ўсё мірнае быццё.

Ваенкамат. Прызыў. Пяхота.

Радзіму трэба бараніць.

І вось пайшла за ротай – рота

Ворагаў – фашыстаў біць.

Восень. Зіма. Вясна. Лета.

Не адзін прайшоў у бітвах год.

Доўгія дні і доўгія ночы

Ад вайны цярпеў наш народ.

Беларусь. Варшава. Одэр.

Вёрсты, па якіх пяхота йшла.

Усе цяжкасці, ваенныя нягоды

Перажыць прыйшлось спаўна.

Май. Берлін… І Перамога!

Радасныя слёзы на вачах.

Вяртанне да роднага парога,

Ад якога пачынаўся доўгі шлях.

Лёс збярог яго ад смерці,

Шчасцю не было канца.

Бляскам ззялі ўзнагароды

На грудзях яго – франтавіка.

Разваліны. Руіны. Папялішчы.

Сляды мінулай жудаснай вайны.

Пайшоў салдат на заклік да народа:

“Зноў адбудуем мы і вёскі, гарады!”

Герой не спачываў на лаўрах,

І не было калі яму гуляць.

З усімі разам землякамі,

Ён стаў і сеяць, і араць.

Час ішоў, гаілісь раны,

З руін уздымалісь вёскі, гарады,

Толькі болем у сэрцы адклікалісь,

Страты блізкіх людзей, дарагіх…

А жывым – сваё: яны кахалі.

Наш герой сям’ю стварыў,

Стаў шчаслівым бацькам хутка:

Бог сям’і сыноў двух падарыў.

Не заўважыў, як жыццё прабегла,

Вось ужо да ўнукаў ён дажыў,

А ваенныя шляхі-дарогі

І загінуўшых сяброў ён не забыў.

75 год жывём у міры,

Дзеці, унукі памяць берагуць.

Кожны год у свята Перамогі

Кветкі ўдзячнасці ля помніка кладуць.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *