Чэрвеньшчына лірычная: верш Раісы Вераціла “Сум па Беларусі”

Год малой радзімы Культура Общество

Прыгожы край – вачэй не адарваць, бясконцым крымскім берагам дзіўлюся, але даводзіцца і тут мне сумаваць па роднаму куточку Беларусі.

Тут многа сонца, радасці, цяпла,

Якім, бадай, удоваль наталюся,

Але якой бы радасць ні была, —

Мая душа баліць па Беларусі.

Як успамін найлепшага ў жыцці,

Уражаннямі, пэўна, падзялюся.

Пакой начэй і цішыню знайсці

Змагу ў сваёй роднай Беларусі.

Я сонца крымскага ў жменю захвачу,

На развітанне ў моры спаласнуся,

І птушкаю дадому палячу,

Да сэрца мілай, любай Беларусі.

Мне будзе доўга сніца гэты край,

Але, паверце, я не памылюся,

Сказаўшы: ёсць на свеце рай –

То у маёй цудоўнай Беларусі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *