Чэрвеньшчына лірычная: верш Раісы Вераціла «Ляціць жыццё…»

Культура Общество

Ляціць жыццё. Здаецца, што нядаўна Рухавы быў, вясёлы, малады, Трапляў усюды, увіхаўся спраўна… А час адлічваў і складаў гады.

І сам не верыш — больш за шэсць дзесяткаў…

Не хочацца ў люстэрка заглядаць.

Было ў жыцці не проста і не гладка:

Калі было на «два», калі — на «пяць».

Здаеца, каб цяпер пачаць спачатку,

Хаця каб з маладосці — ды наноў.

Расклаў бы ўсё, як трэба, па парадку:

Вучобу, працу, можа, і любоў…

Не шкадаваў бы, што пражыў няшчасна,

Што не збылося шмат задумак, мар.

Чаму цяпер становіцца так ясна,

Што свайго лёсу ты сапраўдны ўладар?..

Фота Таццяны МАРЦЬЯНАВАЙ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *