Прадпрымальнік з Барысава адкрыла магазін у вёсцы Дубнікі

Актуальное Общество

 

Няпростае фінансавае становішча вымусіла раённае спажывецкае таварыства зачыніць шэраг гандлёвых кропак у сельскай мясцовасці. Не абмінуў такі лёс і магазін у вёсцы Дубнікі. Яго дзверы былі замкнёнымі больш за год, але месяц таму крама зноў пачала працаваць. Новае жыццё падаравала ёй прыватны прадпрымальнік з Барысава Таццяна Аляхновіч.

Прадпрымальнік Таццяна Аляхновіч

– У адной з суседніх вёсак – дача нашых сваякоў, – распавядае Таццяна Яўгенаўна. – Прыязджаючы ў госці да іх, бачыла, як дрэнна, нязручна людзям без магазіна. А я – усё жыццё у гандлі. Скончыла тэхнікум у Навагрудку, працавала прадаўцом спачатку ў дзяржаўнай краме, потым – у прыватнай. Адтуль і пайшла ў дэкрэтны адпачынак. І вось цяпер наважылася адкрыць сваю справу: зарэгістравалася індывідуальным прадпрымальнікам, узяла ў арэнду будынак былога магазіна райпо ў Дубніках.
Жанчына шчыра прызнаецца, што пачынаць было няпроста. Хапала і перажыванняў, і бяссонных начэй. Напачатку нават даводзілася “частаваць” пратэрмінаваным хлебам вясковых коз і падкормліваць каўбасой сабак.

Прадавец Святлана Корсік

– Тут усе прызвычаіліся да аўталаўкі – кажа Таццяна Аляхновіч. – Я, калі адчыніла магазін, упершыню пачула, што хлеб можна замарожваць. Вяскоўцы набывалі адразу па дзесяць боханаў, захоўвалі ў маразільніку, а потым адагравалі ў мікрахвалёўцы. Але прайшоў тыдзень, і ўсё змянілася: пакупнікі пачалі прыходзіць да мяне па свежы хлеб. Добра бяруць і іншы тавар, тыя ж мясныя вырабы.

Цалкам гэты матэрыял чытайце ў газеце “Раённы веснік” №46 за 20 чэрвеня.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *