Новы будынак краязнаўчага музея ў Чэрвені сустрэне наведвальнікаў абноўленай экспазіцыяй

Актуальное Культура

Будаўніцтва новага раённага краязнаўчага музея ў Чэрвені ўступае ў завяршальную стадыю: пачалося яго вонкавае і ўнутранае аздабленне. Здаць аб’ект у эксплуатацыю плануецца ўжо ў жніўні. Новы музей сустрэне наведвальнікаў абноўленай экспазіцыяй.

На першым паверсе размесцяцца чатыры экспазіцыйныя залы, выставачная зала і канферэнц-зала, на другім – рабочыя кабінеты і фондасховішча.

– Тое, што мы, нарэшце, займеем асобную выставачную залу – асабліва радуе, – кажа дырэктар музея Алена Забаронак. – Бо ў старым будынку, каб размясціць часовыя экспазіцыі і выставы, якія мы прывозілі з іншых музеяў ці арганізоўвалі самі, даводзілася зачыняць асноўную экспазіцыю. Таму не маглі браць такія выставы на доўгі тэрмін. А зараз, калі ў нас будзе выставачная зала, то і выставы будуць часцей праводзіцца, і асноўная экспазіцыя будзе пастаянна адкрытая для наведвальнікаў. Дадатковая прастора дазволіць зрабіць выставы разнапланавымі. Гэта жывапіс, скульптура, дэкаратыўна-прыкладная творчасць, літаратура.

Спадзяюся, што экспазіцыя будзе сучаснай і цікавай для наведвальнікаў. Бо ў ёй з’явяцца не толькі традыцыйныя раздзелы – “Першыя пасяленні людзей на тэрыторыі Ігуменскага павета”, “Ігуменшчына ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай”, “Ігумен – павятовы горад Расійскай імперыі”, “Вялікая Айчынная вайна”, але і абсалютна новыя. Гэта “Гісторыя музея” (раздзел будзе прысвечаны краязнаўству на Чэрвеньшчыне) і “Прырода краю”.

Цалкам гэты матэрыял чытайце ў газеце “Раённы веснік” №49 за 2 ліпеня.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *