Чэрвеньшчына лірычная: верш Раісы Вераціла «Прыгажосць майго роднага краю»

Год малой радзімы Культура Общество

Прыгажосць майго роднага краю ўпілася ў сэрца да болю. Ціхі пошапт бярозак вітаю і жытнёвага поля раздолле.

Вузкай сцежкай прайдуся пад вечар,

Дзе валошкі растуць, медуніцы.

Дзе агорне жаночыя плечы

Небасхілу начная спадніца.

Астывае зямелька ад спёкі

І люляе вясковую стому.

Вабіць зорны Сусвет сінявокі,
Да канца не вядомы нікому.

Аддам думкі свае і надзеі

У прасцяг лугавы, каляровы.

Хай рамонкавай белай завеяй

Ападуць вершаваныя словы.

Фота Таццяны Марцьянавай



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *