Упрыгожваючы Чэрвеньшчыну, упрыгожваем жыццё: на падворку сям’і Касцевічаў з вёскі Горкі жыве казка

Благоустройство Общество

А захапіліся яе стварэннем Міхаіл і Алена некалькі гадоў таму, калі дзеці аднойчы па дарозе дамоў у кагосьці на падворку ўбачылі Чабурашку.

З яго ўсё і пачалося. Менавіта фігурка гэтага казачнага персанажа першай з’явілася на падворку. А тады пайшло-паехала… Міхаіл вырабляў фігуркі, а Алена раўзмалёўвала. Неўзабаве ля плота з’явіліся кракадзіл Гена, Курачка-раба, пеўнік, матрошка, бусел, мядзведзь.

У “Раённым весніку” распавядалася ўжо пра гэтую няўрымліслівую таленавітую сям’ю. Дочкі Таццяна і Ірына таксама здольныя да малявання і творчасці, далучыліся да іх і зяць з нявесткай.

З цягам часу фігуркі страчваюць сваю прыгажосць, іх аднаўляюць, або замяняюць на новыя. Вось зараз на падворку “пасялілася” жаба разам з лебедзямі, новая кветніца.

Усе гэтыя фігуркі – сапраўдныя творы мастацтва. Вырабляе іх гаспадар з аўтамабільных шын і дрэва. Штосьці на карцінках убачыць, штосьці ў інтэрнэце, а штосьці і асабістая фантазія падкажа.

Не страціла сям’я цікавасці да гэтага захаплення. Пабольшала ўнукаў, зараз іх 9. Для дзяцей створана цэлае казачнае царства. Сярод гэтых  фігурак птушак і звяроў, казачных персанажаў ім вельмі цікава гуляць. Адмысловая пясочніца, лавачкі – атрымалася сапраўдная гульнёвая пляцоўка!

Міхаіл Мікалаевіч па-ранейшаму працуе загадчыкам  фермы. Алена Віктараўна, адпрацаваўшы у гаспадарцы бухгалтарам, выйшла на заслужаны адпачынак, пачала працаваць разам з мужам на ферме. І там у іх таксама поўны парадак. І не толькі парадак, але і прыгажосць.

Буслы, стол з імправізаванымі “табурэтамі” з дрэва, грыбочкі, матрошка, смаўжы, флюгер, лебедзі і папугай. Толькі хатку на курыных ножках (на здымку) падараваў адзін прадпрымальнік. 

У дбайнага гаспадара парадак усюды – і на падворку, і на працоўным месцы.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.

Фота аўтара. На здымку Касцевічы з унукамі: Карынай, Цімафеем і Ягоркай

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *