Чэрвеньшчына лірычная: верш Раісы Вераціла са Смілавічаў

Культура Общество

Бягуць гады, якім няма звароту, у цікавай невядомасці жывеш. Як часта адчыняюцца вароты ў  край дзяцінства. Памяць не сатрэш.

Туды імкнешся ў думках-летуценнях,

У снах вітаеш, рвешся ў родны дом.

Ён захапляе, ён дае натхненне,

І ты жывеш далёкім пачуццём.

Захліпваешся мроівам апоўдня,

Дзе мітусяць кузуркі, матылькі,

Дзе азярыны ўзарваўшы роўнядзь,

Узлятаюць качкі, водзяцца малькі.

Дзе шоргаюць сярпамі жыта жнеі,

Ліюцца песні, рогат, свіст і шум,

Дзе мы, малыя, у мэндліках сядзелі,

Хаваліся ад спёкі і дажджу.

Сушылі торф, драсён цяглі з балота,

Каровы пасвілі ў хмызняку,

У рачную плынь ныралі ад спякоты,

Зязюлі шэрай слухалі “ку-ку”.

У сажалках зялёных жаб турчанне…

Дзе вішні шамацелі ад хрушчоў,

Дзе прападалі ноччу аж да рання,

Сустрэўшы першую сваю любоў.

Цяпер дзяцінства ў дзяцей другое:

Камп’ютар, тэлевізар, тэлефон…

Нам успаміны не даюць спакою,

А ў іх – салодкі, моцны, смачны сон.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *