Выйшаў у свет зборнік вершаў Раісы Вераціла са Смілавічаў «Мой смутак, радасць і любоў»

Культура Общество

Нарадзілася самабытная паэтка ў вёсцы Ячонка Стаўбцоўскага раёна. З таго моманту, як у 1966 годзе паступіла на агранамічнае аддзяленне Смілавіцкага тэхнікума, усё яе жыццё звязана са Смілавічамі і Чэрвеньскім раёнам.

Спачатку працавала ў тэхнікуме: старанную сумленную дзяўчыну пакінулі пасля яго заканчэння працаваць лабарантам агранамічных дысцыплін. Потым была работа загадчыкам Жураўкавіцкай сельскай бібліятэкі, тады працавала начальнікам аддзела кадраў вучгаса «Смілавічы».

25 гадоў запар выбіралася дэпутатам Смілавіцкага сельскага і пасялковага Саветаў дэпутатаў. з 1985 года да выхаду на заслужаны адпачынак была сакратаром Смілавіцкага сельсавета.

Вершы піша яшчэ са школы. Раней пабачыў свет зборнік «Мая Ігуменшчына» (1994). Паэма «Родны Хутар» была надрукавана ў літаратурным альманаху «Гоман» (2008).

Пра вершы, што увайшлі ў новы зборнік, Раіса Вераціла напісала так:

«Мой смутак, радасць і любоў

Сябе знайшлі ў кніжцы гэтай.

Тут столькі выказаных слоў

Пра восень, зіму, вясну, лета,

Любоў да маці, да жанчын,

Іх прыгажосць і свет пачуццяў,

Дзяцінства светлага мясцін,

Цяпло якіх змагла адчуць я.

Радкі пранізвала душа

Пяшчотай сэрца, настальгіяй.

Пішу, пакуль жыцця мяжа

Мяне аднойчы не пакіне.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *