Творчасць нашых чытачоў. Валерый Захараў «Я не забыў…»

Актуальное Год малой радзімы

Валерый захараў з Чэрвеня не першы раз дасылае ў рэдакцыю газеты свае творы. З кожным новым вершам, яго талент раскрываецца па-новаму. 

Я не забыў… Я помню: рана-рана

У часе летняй цішыні

Казала мне ўпарта мама:

“Устань, сынок! Не спі, не спі…

Ідзі ў двор… Там першы промень

Зямлю цалуе ўжо спаўна

І травяны срабрысты колер,

Як пэндзлю фарба для ліста.

Там яблык, быццам з неба зорка,

 Імклівы ў лёце да зямлі –

 Пабачыш: сонца тушыць росы,

 Пачуеш: клёпанне касы.

Адчуеш крокі, рытмы часу

І паглядзіш на птушак з-пад страхі,

Што з днём уздымуцца адразу

К вышыням сіняй глыбіні.

І “добры дзень!” пачуеш зноўку,

Суседа ўбачыш на двары –

І з вёскай выганеш кароўку

Па смак захлеўнае травы…”.

Няма бацькоў даўно ў хаце,

У хлеве жыўнасць не знайсці,

Вярнуў бы ўсё, каб толькі маці

Сказала мне: “Сынок, не спі…”.

  красавік, 2020



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *