Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Паўловіча з вёскі Праўда прайшла ў Чэрвеньскай бібліятэцы

Актуальное Духовность Культура

 

У Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі Уладзіміра Паўловіча «О сути»

 Гэта зборнік вершаў, які выйшаў у Мінску ў выдавецтве «Парадокс» у 2020 годзе. На мерапрыемства сабраліся наведвальнікі бібліятэкі і супрацоўнікі. Усім цікава было даведацца аб жыццёвым шляху аўтара.

Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся ў вёсцы Праўда Чэрвеньскага раёна. Пасля заканчэння СШ №1г.Чэрвеня ён паступіў у Талінскае мараходнае вучылішча. Наш зямляк праходзіў марскую практыку на легендарным парусніку «Крузенштерн». Пасля заканчэння вучобы паехаў у горад Мурманск. Працаваў на розных судах рыбапрамысловага, затым навукова-даследчага флотаў на пасадзе начальніка судовай радыёстанцыі. У 1992 годзе, пасля распаду СССР, вярнуўся на сваю малую радзіму. І вось ужо 28 гадоў жыве на Ігуменшчыне ў роднай вёсцы.

Паэтычныя творы ў зборніку «О сути» Уладзіміра Паўловіча напісаны як на рускай, так і на беларускай мовах.

Вершы аўтара філасофскія, яны прымушаюць чытача асэнсаваць прачытанае, задумацца, паразважаць. Яны напісаны проста, ад душы і сэрца. І гэта невыпадкова, таму, што наш зямляк надзелены такімі рысамі характару, як дабрыня, шчырасць, душэўнасць.

Усе ўдзельнікі сустрэчы адчулі гэта, праслухаўшы паэтычныя творы: «Игумен, возвращайся», «О дружбе». «Жыццё наадварот», «Какая радость в срезанных цветах…», «Об успехе», «Я придумал тебя от тоски», «О переменах», «Делай то, чему научен…», «О прорывных технологиях», «Парада» і іншыя.

Аўтара прыцягваюць незвычайныя, творчыя людзі, маючыя духоўную аснову. Прырода, чалавек, Бог – тое, што выклікае пастаянны інтарэс, здіўляе, захапляе, дае жыццёвыя сілы паэту.

Сустрэча выклікала інтарэс у чытачоў, яны з задавальненнем гарталі старонкі кнігі і цікавіліся вершамі.

  Святлана ЖДАНОВІЧ, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *