Фарбы Вялікадня: пісанкі Раісы Копаць з вёскі Любішына

Духовность Культура Общество

З дзяцінства Раіса Копаць, бібліятэкар Любішынскага сельскага Дома культуры захаплялася майстэрствам сваёй бабулі, якая штогод распісвала да Велікодня яйкі.

Пазней сама зацікавілася гэтай справай. Лёгка асвоіўшы бабуліны прыёмы, вынайшла свае – распрацавала тэхніку роспісу яек цвічком. Яна так і называецца – “Роспіс цвічком”. Гэта вельмі працаёмкі працэс, які ўключае некалькі этапаў. Акрамя фарбаў, выкарыстоўваецца воск. Яны наносяцца слаямі, узоры робяцца цвічком. Тут ёсць дзе разгуляцца фантазіі – якіх толькі ўзораў няма на пісанках Раісы!

Народная ўмеліца шчодра дзеліцца сваім талентам з дзецьмі, якія наведваюць аматарскае аб’яднанне “Рукзачок”, якое створана ў бібліятэцы. Цікавасць да гэтага даўняга віду народнай творчасці не знікае.

Неаднаразова Раіса разам са сваімі выхаванцамі ўдзельнічала ў абласных конкурсах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Велікодная пісанка”. І ўдзельнічалі паспяхова: кіраўнік і дзеці ўзнагароджваліся дыпломамі пераможцаў, а аднаго разу Раіса ўдастоілася Гран-пры гэтага конкурсу.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *