У Мінску адбылася прэзентацыя кнiгі “Лiбрэта опер Станiслава Манюшкi”

Актуальное Культура

Яна пабачыла свет у выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi”.

У адрасаваным аматарам музыкi, лiтаратуры i культуры выданні змешчаны сем перакладаў на беларускую мову лiбрэта опер славутага кампазітара, ураджэнца фальварка Убель, што на Чэрвеньшчыне. Большасць з іх выдадзена ўпершыню.

Кнiга прафесара Вiктара Скорабагатава i кандыдата мастацтвазнаўства Святланы Немагай знаёмiць чытача з нарысамі жыцця лiбрэтыстаў, распавядае пра гісторыю беларускiх пастановак опер, змяшчае афiшы іх прэм’ер i цікавыя фотаздымкi.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *