Пісьменнік з Чэрвеня Генадзь Аўласенка намінаваны на прэмію Цёткі

Культура

Абвешчаны поўны спіс суіскальнікаў прэміі Цёткі за 2019 год, якая уручаецца за лепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў. Сярод 27 яе намінантаў – пісьменнік з Чэрвеня Генадзь Аўласенка з казачнай аповесцю для школьнікаў “Як зубраня «Зубраня» наведала”.

Кніга нашага земляка выйшла летась у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. У творы распавядаецца аб прыгодах зубраняці Банціка і яго сябра, зайчаняткі Вушасціка. Лясная фея ператварыла іх у падлеткаў і адправіла ў самы знакаміты беларускі летнік “Зубраня”.

Прэмія, якая заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і дабрачынным фондам «Вяртанне» ў гонар беларускай паэткі, пісьменніцы і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), уручаецца з 2016 года. Сёлета ў склад літаратурнага журы ўвайшлі Вера Бурлак, Андрэй Жвалеўскі, Людміла Рублеўская, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.

Адметна, што яшчэ адна кніга Генадзя Аўласенкі – паэтычны зборнік “Паэзія без габарытаў” – намінаваная на літаратурную прэмію імя Наталлі Арсенневай за 2019 год.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *