Навучэнцы Хутарскай школы наведалі Абласны цэнтр МНС г.Барысава

Актуальное

Захаванне здароўя дзяцей, уменне іх знаходзіць выхад з экстрэмальнай  сітуацыі без фізічных і маральных страт, валоданне навыкамі практычнай дапамогі людзям, якія знаходзяцца ў небяспечнай сітуацыі, — частка дзяржаўнай палітыкі па стварэнні бяспечных умоў знаходжання дзяцей у грамадстве.

Такую практычную мэту мелі навучэнцы ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Хутарскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, наведваючы Абласны цэнтр МНС, што знаходзіцца ў г. Барысаве.

Сам цэнтр арыентаваны на навучанне ўсіх катэгорый грамадзян правілам паводзін у надзвычайных сітуацыях, пачынаючы з вуліцы і заканчваючы прыроднымі абставінамі (лес, балота, вадаём і г.д.). Навучальныя блокі маюць інавацыйнае абсталяванне, інтэрактыўныя тэхналогіі, што дае магчымасць пабыць у рэальна небяспечнай сітуацыі, дзе неабходна праявіць асабістыя навыкі, каб справіцца з задачамі, рашэнне якіх – жыццё. Цэнтр мае сваю дыспетчарскую, выязную аператыўную брыгаду МНС, класы-пакоі для навучання навыкам бяспекі.

Навучэнцы ўстановы адукацыі паспрабавалі сябе ў рэальным уменні абыходзіцца з рознымі відамі вогнетушыцеляў, ліквідавалі ўзгаранні, рабілі тэлефонныя званкі аб небяспечных сітуацыях, не без дапамогі інструктара мадэлявалі паводзіны ў час навальніцы, шукалі месцы пажараўзнікнення ў пакоі, інтэрактыўна іх “тушылі”, пазнаёміліся з правіламі паводзін у пад’ездзе, аварыйным ліфце.  

Усе засталіся задаволеныя экскурсіяй. Да мноства станоўчых эмоцый дабавіліся і кветкі, купленыя ў Барысаве дзецьмі для сваіх родных.

 

В.Захараў,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

                                                                       Хутарскай сярэдняй школы

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *