Вучаніца 5 класа Лядзенскай сярэдняй школы Надзея Бурак: родная мова – гэта скарб

Образование Общество

У Лядзенскай школе вучні  ва ўсіх класах пісалі сачыненні аб роднай мове. Цікава пазнаёміцца з іх думкамі.

Родная мова – гэта мова нашых рэк, азёраў, пушчаў, спеву птушак. Калі чую, што некаторыя гавораць аб нашай мове як “калгасная”, становіцца крыўдна на душы. Ці можна назваць яе так, калі прачытаеш цудоўныя творы Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Івана Мележа, Івана Шамякіна…

Не, гэтая мова ідзе з глыбінь душы, сэрца. Яе бераглі, захоўвалі нашы бацькі і дзяды, каб мы зараз маглі ёю карыстацца, перадаць наступным пакаленням, каб усе ведалі, што беларуская мова – гэта скарб.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *