У Чэрвені зіму праводзілі

Актуальное Культура

Сёлетняе свята “Провады зімы” ў лесапарку “Загор’е” праходзіла ў дзіўным антуражы. На календары – 22 лютага, а на дварэ – няйнакш пачатак красавіка.

Нягледзячы на  тое, што ахвочых далучыцца да традыцыі продкаў было няшмат, арганізатары пастараліся, каб госці не сумавалі на свяце. Падчас тэатралізавана-гульнявай праграмы іх забаўлялі Зіма, Люты, Вясна і Сакавік, а таксама творчыя калектывы раёна – народны ансамабль народнай песні “Вербніца”, народны гумарыстычны гурт “Чэрвеньскія балагуры”, ансамблі “Квецень” і “Завалінка”.

Дзеці ўпадабалі гульні. Яны біліся мяхамі, стралялі з вялізнай рагаткі па мішэні, спаборнічалі ў перацягванні каната. Шмат хто паўдзельнічаў у бяспройгрышнай латарэі, дзе ў якасці прызоў былі мяккія цацкі.

Завяршылася свята традыцыйным спальваннем на вогнішчы пудзіла Зімы.

Фота Ігара АДАМОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *