“Паэзію без габарытаў” Генадзя Аўласенкі намінавалі на прэмію імя Наталлі Арсенневай

Актуальное Культура

Абвешчаны поўны спіс суіскальнікаў сёлетняй літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай. Сярод 19 намінантаў – пісьменнік з Чэрвеня Генадзь Аўласенка з кнігай “Паэзія без габарытаў”.

Паэтычны зборнік нашага земляка пабачыў свет летась у мінскім выдавецтве “Чатыры чвэрці”. У яго ўвайшлі гумарыстычныя вершы, пародыі на творы сучасных беларускіх паэтаў, а таксама рыфмаванкі і гумарыстычныя сцэнкі.

Прэмія заснавана ў гонар беларускай паэткі Наталлі Арсенневай у 2017 годзе і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. У папярэднія гады яе лаўрэатамі былі Уладзімір Някляеў – за зборнік паэзіі “Толькі вершы”, Алесь Разанаў – за кнігу “Перавыбранае” і Марыя Мартысевіч за кнігу “Сарматыя”.

Арганізатары прэміі – Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *