Смілавіцкі арт-цэнтр «Вулей» падрыхтаваў выставу па творчасці Максіма Багдановіча

Актуальное Культура

Выстава твораў навучэнцаў смілавіцкага арт-цэнтра “Вулей” адкрыецца 9 студзеня ў сталічным літаратурным музеі Максіма Багдановіча. На ёй будуць прадстаўлены 35 мастацкіх работ і 14 работ у тэхніцы роспісу па тканіне, якія ілюструюць адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў беларускага песняра “Вянок”.

Выстава будзе працаваць да 6 лютага. У дзень адкрыцця, якое прызначана на 17 гадзін, уваход на яе вольны.

Дзіцячы арт-цэнтр “Вулей” – эксперыментальная мастацкая студыя для юных мастакоў. Яна была створана ў гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна на базе мясцовага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў кастрычніку 2016 года па ініцыятыве “Белгазпрамбанка” пры ўдзеле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Тут выяўляюць і развіваюць мастацкія здольнасці навучэнцаў, узбагачаюць іх новымі ведамі і ўражаннямі, знаёмяць з гісторыяй і культурнай спадчынай Беларусі і замежжа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *