У Мінску адкрыецца выстава нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Культура

Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці запрашае вас на адкрыццё выставы, прысвечанай нематэрыяльнай культурнай спадчыне Мінскай вобласці. Адкрыццё адбудзецца 12 верасня а 16-й гадзіне ў мастацкай галерэі МАЦНТ па адрасе Мінск, вул. Гікалы, 4.

Прэзентацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі шырокай публіцы – гэта заўсёды значная і ўнікальная падзея. Нематэрыяльная спадчына як культурная з’ява яшчэ не да канца ацэнена грамадствам, ды і самімі носьбітамі гэтай спадчыны. А між тым менавіта яна з’яўляецца краевугольным камнемідэнтычнасці беларусаў. Лакальныя сакральныя і свецкія традыцыі, абрады, спевы, танцы, рамёствы разам з мовай, літаратурай, жывапісам робяць абстрактныя аб’екты жывой і нежывой прыродыканкрэтнымі «нашымі», «беларускімі». Вобраз Беларусі ў свядомасці яе жыхароў складаецца, як пазл, з элементаў нематэрыяльнай спадчыны і гэты вобраз злучае нас у адзіны народ. Кожная такая выстава дазваляе прадставіць грамадзянам нашай краіны, якія да канца яшчэ не пазбавіліся рудыменту «тутэйшасці», шырокую і разнастайную палітру ідэнтыфікатараў беларускай культуры, а праз яе – і саміх беларусаў.

На выставе будуць прадстаўлены 12 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны з розных куткоў Мінскай вобласці, у тым ліку два элементы, якія ўключаныў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Гэта калядны абрад «Цары» з в. Семежава Капыльскага раёна, а таксама ўрачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай («Будслаўскі фэст», Мядзельскі раён). Трэба адзначыць, што разам ўсе 12 элементаў выстаўляюцца ўпершыню.

Выстава будзе доўжыцца з 12 верасня па 13 кастрычніка 2019 года.

Ігар Жалткоў, вядучы метадыст па НКС аддзела традыцыйнай культуры



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *