«Жыві і красуй, мой родны край»: Чэрвеньшчына сустракае Дзень Незалежнасці

80 лет со дня освобождения Беларуси Актуальное

На Чэрвеньшчыне пачаліся святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да галоўнага свята краіны — Дня Незалежнасці. Напярэдадні ў раёне прайшлі ўрачыстыя мітынгі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У Чэрвені святочная праграма да Дня Незалежнасці ”Жыві і красуй, мой родны край” адбылася ў лесапарку “Загор’е”. Жахароў і гасцей горада са сцэны летняга амфітэатра павіншаваў старшыня райвыканкама Віталь Казлоў.

— Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — асаблівая дата для краіны, — адзначыў ён. — Гэта сімвал стойкасці беларускага народа, нацыянальнага адзінства, мірнага і свабоднага жыцця. Мы ў вечным даўгу перад тымі, хто прынёс нам вялікую Перамогу, хто пасля вайны падымаў з руін гарады. Дзякуючы іх мужнасці і патрыятызму мы атрымалі права жыць у свабоднай і незалежнай краіне. Сёлета Чэрвеньскі раён адзначае 95-годдзе з дня свайго ўтварэння. Наша зямля прайшла доўгі і няпросты шлях. Нам выпаў гонар прадоўжыць слаўныя традыцыі нашых дзядоў — памнажаць моц нашай краіны, роднай чэрвеньскай зямлі.

Старшыня райвыканкама Віталь Казлоў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка ўзнагародзілі за добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм лепшых кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый, прадпрыемстваў Чэрвеньшчыны і дэпутатаў, а таксама пераможцаў раённага конкурсу па добраўпарадкаванню і азеляненню тэрыторый.

Па даручэнні Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Коціна ўручыла кіраўніку раёна Віталю Казлову юбілейны медаль “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” — за значны ўнёсак у вырашэнне сацыяльна-эканамічных пытанняў у інтарэсах працаўнікоў, развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства.

Пасля ўрачыстасці на сцэне летняга амфітэатра выступілі лепшыя выканаўцы і калектывы мастацкай самадзейнасці Чэрвеньшчыны.

Пасля канцэртнай праграмы святочная эстафета перайшла да фестывалю фарбаў Холі. Адначасова з тым у лесапарку “Загор’е” працавалі гульнявыя пляцоўкі, выставы-продажы работ народных майстроў, яркія фотазоны.

Свята ў Чэрвені прадоўжылася праграмай “Моладзь за моцную і квітнеючую Беларусь”: на плошчы Свабоды а 20-й гадзіне жыхароў і гасцей горада чакала сустрэча з маладымі эстраднымі выканаўцамі і беларускай кавер-бэнд групай “Малібу”, акцыя “Спяваем гімн разам” і салют.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *