Вучэнне войскаў сувязі закране Чэрвень

Общество

З 8 да 12 ліпеня пад кіраўніцтвам начальніка сувязі Узброеных Сіл – начальніка ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёра Алега Мішчанкі праводзіцца аператыўна-спецыяльнае вучэнне войскаў сувязі Узброеных Сіл.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, сярод участкаў мясцовасці, якія яно закране – Чэрвень.

Галоўная мэта вучэння – удасканаленне практычных навыкаў органаў кіравання сувяззю, упраўленняў злучэння і вайсковых часцей сувязі Узброеных Сіл, а таксама – планамерная і эфектыўная падрыхтоўка да сумеснага аператыўнага вучэння Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі “Шчыт Саюза-2019”.

Падчас вучэння, на якое прыцягваецца больш за паўтары тысячы вайскоўцаў і больш за трыста пяцьдзесят адзінак тэхнікі, плануюцца маршы да 250 кіламетраў у раёны разгортвання і забеспячэнне сувязі ва ўмовах складанага радыёэлектроннага становішча, уздзеяння радыёперашкод рознай інтэнсіўнасці.

І. УЛАДЗІМІРАЎ. Фота Дзяржкамваенпраму



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *