Футбол: чэрвеньскі «Колас» выйшаў на першае месца

Актуальное Спорт

Сёння футбалісты чэрвеньскага «Коласа» ў апошнім матчы першага круга чэмпіянату Мінскай вобласці перамаглі ў гасцях капыльскі «Будаўнік» — 1:0. Адзіны гол у сустрэчы з перадачы Дзмітрыя Чыстага забіў Аляксандр Мрынскі.

Дзякуючы гэтай перамозе «Колас» выйшаў на першае месца ў турнірнай табліцы групы «Б». Пасля сямі матчаў у актыве нашых землякоў 16 ачкоў. Столькі ж мае «Клецк». У капыльскага «Будаўніка» — 15 ачкоў.

 

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *