Чэрвеньцы бралі ўдзел у абласным свяце да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

80 лет со дня освобождения Беларуси Актуальное

Яно адбылося на стадыёне ў Нясвіжы і стала працягам шэрага марапрыемстваў на Міншчыне, прысвечаных гэтай важнай даце.

У ім прынялі ўдзел старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый, дэлегацыі  гарадоў-пабрацімаў, і ўсіх рэгіёнаў вобласці, у тым ліку і Чэрвеньскага.

Дэлегацыю з нашага раёна прадстаўлялі старшыня раённага Савета дэпутатў Мікалай Лойка, старшыні сельвыканкамаў, работнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў раёна, раённай ветэранскай арганізацыі і яе старшыня Іван Ладуцька, а таксама члены раённых арганізацый “Беларускі саюз жанчын” і “Чырвоны Крыж”.

Аб вызваленні кожнага раёна Мінскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў госці і ўдзельнікі свята даведаліся з 15-хвіліннага відэафільма. Унікальныя кадры расказвалі пра мужнасць салдат-герояў, якім сучасныя беларусы бязмежна ўдзячныя за мірнае неба і незалежнасць.

Відэавіншаванні з Днём Незалежнасці ў гэты значны для нашай краіны дзень прыйшлі на Міншчыну з розных куткоў краіны. Музычным падарункам падзяліліся і госці з дружалюбнага Кітая, горада-пабраціма Мінскай вобласці — Чунцын.

Яркім момантам свята стала канцэртная праграма з удзелам Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, а таксама выканаўцы расійскай эстрады, кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Ігара Нікалаева.

Фінальным акордам свята стала рэспубліканская акцыя «Праспяваем гімн разам» і  салют, які расквеціў начное неба Нясвіжа.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *