Аварыя на “магілёўцы”: загінуў вадзіцель “Форд Фокус”

Актуальное Происшествия

Сёння  каля 17 гадзін 10 хвілін на шашы “Мінск – Магілёў” ля павароту на вёску Залессе адбылася аўтааварыя.

Як паведаміў “Раённаму весніку” намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС Сяргей Качановіч, 23-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці не справіўся з кіраваннем аўтамашыны “Форд Фокус”, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з вялікагрузным аўтафургонам.

У выніку аварыі грузавік загарэўся і быў патушаны ратавальнікамі пажарнай аварыйна-ратавальнай часці г.п.Смілавічы і пажарнага аварыйна-ратавальнага паста “Пятровічы” Смалявіцкага раёна.

Вадзіцель аўтафургона самастойна выбраўся з кабіны, вадзіцель “Форд Фокус” загінуў.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота чэрвеньскіх РАУС і РАНС

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *