Зніклага жыхара вёскі Красная Гара знайшлі жывым у лесе

Актуальное Происшествия

Вечарам 13 чэрвеня ў міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Красная Гара з паведамленнем аб знікненні мужа.

Як распавёў «Раённаму весніку» намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Сяргей Качановіч, на момант звароту 63-гадовы мужчына адсутнічаў дома двое сутак. На наступны дзень супрацоўнікі міліцыі знайшлі яго знясіленым  у лясным масіве паміж вёскамі Красная Гара і Чарнаградзь. Пацярпелага даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне райбальніцы. Зараз яго жыццю нічога не пагражае.

Як высветлілася, мужчыну, які  нацянькі пайшоў у магазін вёскі Чарнаградзь, па дарозе стала дрэнна. Ён збочыў у лес і не змог самастойна выйсці з яго.

І. УЛАДЗІМІРАЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *