Жніво-2019: на Чэрвеньшчыне ўбіраць збажыну будуць 72 камбайны

Аграрный сектор Актуальное Официально

Паводле аператыўных звестак райсельгасхарчу на 20 чэрвеня, з 72 камбайнаў, якія будуць убіраць зерневыя культуры ў гаспадарках раёна, адрамантаваны 40, што складае 56 працэнтаў ад неабходнага.

Стопрацэнтнуюі гатоўнасць камбайнаў да жніва маюць у філіяле СГК «Велікаполле» УП «Мінсктранс». На 80 працэнтаў падрыхтавана ўжо збожжаўборачная тэхніка ў ААТ «10 з’езд Саветаў», на 71 — у філіяле «Агра-Бокс» СП «Унібокс», на 70 — у эксперыментальнай базе «Натальеўск».

Гатоўнасць аўтамашын для адвозкі збожжа на 20 чэрвеня склала па раёну 87 працэнтаў, зернесушыльных комплексаў — 50 працэнтаў.

І.УЛАДЗІМІРАЎ

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *