Задабрычча, Мехаўка і Новы Будкаў сёння святкавалі (фота, відэа)

Актуальное Год малой радзімы

Свята адразу трох населеных пунктаў адбылося сёння ў Лядзенскім сельсавеце. У вёсцы Задабрычча разам з мясцовымі жыхарамі яго адзначалі суседзі з Мехаўкі і Новага Будкава.

З прывітальным словам да іх звярнулася старшыня Лядзенскага сельвыканкама Алена Гамеза. Падчас урачыстасці былі перагорнуты старонкі гісторыі трох вёсак, адзначаны падарункамі і сімвалічнымі сертыфікатамі іх жыхары, якія шчырай любоўю да роднай зямлі і самаадданай працай стваралі гэтую гісторыю.

Музычныя падарункі вяскоўцам уручылі салісты Чэрвеньскага раённага Цэнтра культуры і адпачынку Надзея Чарніцкая і Андрэй Хурсевіч, а таксама госці з Крупскага раёна – вакальная група “Чарадзейка” Ухвальскага Цэнтра культуры і адпачынку.

Падрабязнасці — у адным з бліжэйшых нумароў «Раённага весніка».

Ігар АДАМОВІЧ. Фота і відэа аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *