Станцыю абезжалезвання вады для Чэрвеня могуць пабудаваць ужо ў наступным годзе

Общество

Як распавёў “Раённаму весніку” намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Аляксандр Гадун, сёлета ў жніўні чакаецца ўключэнне гэтага важнага  аб’екта ў праграму фінансавання Сусветнага банка, што  дасць магчымасць пачаць праектныя работы.

Паводле слоў Аляксандра Гадуна, будаўніцтва станцыі абезжалезвання вады, якая размесціцца непадалёк ад вёскі Іванічы, мяркуецца ажыццявіць ужо ў наступным годзе.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *