«Шасціснопскія сваякі» выступілі на фестывалі ў Маладзечне

Год малой радзімы Духовность Культура

  Пашчасціла нашаму калектыву пабываць у г.Маладзечна гэтымі днямі. Запрасілі “Шасціснопскіх Сваякоў” прыняць уздел у фестывалі сямейнай творчасці “У добрым родзе ўсё ў згодзе”.

    А мы запрашэнням рады, ёсць што паказаць і аб чым праспяваць. Прадставілі да ўвагі гледачоў (дарэчы вельмі добразычлівых і актыўных) песні пра любоў, пра сямейнае жыццё і, канешне, пра “сваякоў”. Выканалі свой (фірменны) танец – “Гапак ўпяцёх”. Прымалі наша выступленне так добразычліва, што ўсе хваляванні адразу зніклі.

 А як цікава было паглядзець на іншых удзельнікаў! І новыя песні пачулі, і новых выканаўцаў пабачылі, і на дзетак, маленькіх артыстаў, намілаваліся. А колькі выстаў: вышыванкі, паясы, вырабы з саломкі, гліны, дрэва. Сукенкі, кашулі, рушнікі – усё зроблена рукамі нашых беларускіх майстроў.

 

  З добрым настроем правялі гэты дзень “Шасціснопскія Сваякі”. Дзякуй, Маладзечна, за такую магчымасць і за добрую арганізацыю фестывалю.

Вольга Манюшка, загадчык Шасціснопскага сельскага Дома культуры. Фота аўтара                                       



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *