Праблема бесперабойнага забеспячэння Чэрвеня вадой вырашана

Общество

Пра гэта распавёў “Раённаму весніку” намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама  Аляксандр Гадун.

Паводле яго слоў, перабоі з вадой ў Чэрвені, у прыватнасці, у раёнах шматкватэрнай забудовы на вуліцах Барыкіна і Мінскай, назіраліся апошнім часам за адначасовага выхаду з эксплуатацыі помпаў адразу на дзвюх з васьмі свідравін, якія сілкуюць горад.

– Адна з няспраўных помпаў, напрыклад, давала амаль у чатыры разы менш вады, чым павінна была, – растлумачыў Аляксандр Гадун. – Пры звычайным разборы вады хапала і гэтага аб’ёму, але з надыходам спякотнага надвор’я, калі людзі пачалі паліваць агароды, з’явілася праблема. Вырашылі яе шляхам замены дзвюх помпаў і дадатковай пракладкі водаправоднай сеткі працягласцю 50 метраў, каб закальцаваць свідравіны.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *