Пажар у вёсцы Новая Ніва: сусед выратаваў мужчыну

Актуальное Происшествия

Здарэнне адбылося раніцай у суботу. Ратавальнікі, якія прыехалі на месца выкліку, выявілі задымленне ў жылым доме на дзве кватэры.

Як паведамляе інтэрнэт-сайт Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, да іх прыбыцця сусед вынес на свежае паветра пацярпелага, які знаходзіўся  на кухні ў непрытомным стане. З папярэднім дыягназам “атручэнне прадуктамі гарэння” яго шпіталізавалі.

У кухні кватэры пашкоджаны падлога, сцены і столь. Адна з верагодных прычын пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота Мінскага абласнога ўпраўлення МНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *