Медыкі Чэрвеньшчыны адзначылі прафесійнае свята

Общество

Урачыстасць адбылася ў мінулую пятніцу ў Чэрвеньскім раённым цэнтры культуры і адпачынку.

Павіншаваў калектыў раённай бальніцы са всятам галоўны ўрач установы Андрэй Прахарэнка. Словы віншавання і пажадання ўсіх даброт ён выказаў таксама і ў адрас работнікаў раённага цэнтра гігіены эпідэміялогіі, аптэк, медыцынскіх работнікаў школ і дашкольных устаноў, дамоў-інтэрнатаў, усіх, хто мае дачыненне да захавання здароўя людзей. Не абышоў ён увагай і ветэранаў працы, старэйшае пакаленне, якое працуе, а таксама моладзь, якая толькі ўступіла на пачэсны шлях захавання здароўя людзей.

Затым Андрэй Уладзіміравіч ўручыў медыкам узнагароды. Ганаровую грамату Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама атрымала ўрач агульнай практыкі Валевачоўскай урачэбнай амбулаторыі Ірына Шубнікава. Падзяка Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама аб’яўлена: медсястры–анестэзісту аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Анастасіі Лаппо і медыцынскай сястры кабінета ўрача-неўролага паліклінікі Марыне Левашкевіч.

Ганаровымі граматамі Чэрвеньскага райвыканкама ўзнагароджаны: намеснік галоўнага ўрача раённай бальніцы Ірына Астапенка, ўрач-рэнтгенолаг Тамара Ісачкіна, урач-стаматолаг-тэрапеўт платнага стаматалагічнага кабінета Ала Мядзведзева і фельчар-лабарант клініка-дыягнастычнай лабараторыі Тамара Львова.

Пядзяка Чэрвеньскага райвыканкама аб’яўлена: урачу-тэрапеўту Ірыне Календа, палатнай медыцынскай сястры гінекалагічнага аддзялення Наталлі Маланка і ўрачу-тэрапеўту, загадчыку Раваніцкай участковай бальніцы Наталлі Жэкавай.

Удзячныя лісты старшыні Чэрвеньскага райвыканкама ўручаны:  участковай медыцынскай сястры педыятрычнага аддзялення Вользе Новікавай, медыцынскай сястры агульнай практыкі Грабёнскай урачэбнай амбулаторыі Алене Ключнік і медыцынскай сястры кабінета ўрача-псіхіятра-нарколага паліклінікі Наталлі Хасяневіч.

Далей Андрэй Прахарэнка ўручыў Ганаровую грамату ўстановы аховы здароўя “Чэрвеньская цэнтральная раённая бальніца” урачу-рэнтгенолагу Анатолю Лазарэнкаву, медыцынскай сястры палатнай тэрапеўтычнага аддзялення Наталлі Молчан і медыцынскай сястры хірургічнага аддзялення Вользе Парфіяновіч.

Падзяка галоўнага ўрача раённай бальніцы аб’яўлена: урачу отарыналарынголагу Аліне Белай, урачу агульнай практыкі паліклінікі Дар’і Казлоўскай, памочніку ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Ганне Юдзінай, акушэрцы жаночай кансультацыі Таццяне Якушка, акушэрцы Раваніцкай участковай бальніцы Анастасіі Пянкрат і спецыялісту па масажу Яўгену Марашка.

Словы віншавання ў адрас медыцынскіх работнікаў раёна даслалі старшыня Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Аляксандр Шамаль і старшыня Чэрвеньскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Коціна.

Далей слова ўзяў старшыня прафкама раённай бальніцы Уладзіммір Рандзіцкі. Ён павіншаваў са святам усіх – не толькі ўрачоў, медыцынскіх сясцёр, санітарак, але і тых, хто дапамагае раённай установе аховы здароўя лячыць людзей – бухгалтараў, эканамічную службу, вадзіцеляў, работнікаў харчовага блока, пральні, гаспадарчую службу, медработнікаў, якія знаходзяцца ў адпачынку па догляду за дзіцем. Ён таксама ўручыў узнагароды членам прафсаюза за актыўны ўдзел у рабоце прафсаюзнай арганізацыі ўстановы і добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя: Ганаровую грамату Прэзідыўма Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аховы здароўя – бухгалтару-казначэю прафкама Ганне Калтовіч і медсястры-анестэзісту аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Святлане Калашук. Падзяку Прэзідыўма Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аховы здароўя – медыцынскай сястры працэдурнай хірургічнага аддзялення Ірыне Вількоўскай, старшай акушэрцы гінекалагічнага аддзялення Але Мінчонак і зубному фельчару стаматалагічнага аддзялення Алене Лашкевіч.

Павіншаваў удзельнікаў мерапрыемства галоўны санітарны ўрач Чэрвеньскага раёна Аляксандр Бутэнка. Ён звярнуўся да прысутных на роднай мове. Пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту. А яшчэ ён узгадаў два жартоўныя вершы Якуба Коласа, якія не былі надрукаваны і якія ён пачуў з вуснаў малодшага сына беларускага песняра. Вершы былі прысвечаны медыцынскай тэматыцы і выклікалі смех і дружныя апладысменты ў зале.

Ветэранам працы ўручылі кветкі. Завяршыўся ўрачысты вечар канцэртам самадзейных артыстаў. Прагучалі песні ў выкананні Веранікі Пташнік, Дзмітрыя Маркевіча, Анатоля Кеда, Міхаіла Елісеева, Андрэя Хурсевіча, вакальнага гурта “Квецень”.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *