Футбол: чэрвеньскі «Колас» згуляў унічыю з камандай Смалявічаў (Фота)

Актуальное Спорт

Сёння футбалісты чэрвеньскага «Коласа» згулялі матч чацвёртага тура чэмпіянату Мінскай вобласці з камандай «Цэнтр спорту» (Смалявічы). Сустрэча праходзіла на стадыёне пасёлка Акцябрскі Смалявіцкага раёна.

Чэрвенцы маглі адкрыць лік ужо на 18 хвіліне, калі за парушэнне правілаў у штрафной пляцоўцы супраць Аляксандра Мрынскага ў вароты гаспадароў поля быў прызначаны пенальці. Аднак Аляксандр, які сам выконваў адзінаццацімятровы, не здолеў перайграць галкіпера.

На 33-й хвіліне  выніковую атаку правялі смалявіччане. Нашы футбалісты адыграліся да хвіліну да перапынку: гол-прыгажун прамым ударам са штрафнога забіў Глеб Захарэнь.

У другім тайме лік у матчы не змяніўся — 1:1.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *