Футбол: чэрвеньскі «Колас» стартуе ў Кубку Мінскай вобласці 17 ліпеня

Актуальное Спорт

Федэрацыя футбола Мінскай вобласці абнародавала сетку розыгрышу Кубка вобласці-2019. У адпаведнасці з ёй, чэрвеньскі «Колас» пачне спаборніцтвы з 1/4 фіналу.

Сапернікам нашай каманды стане пераможца двубою 1/8 фіналу паміж радашковіцкім «РКЗ» і «Беразіно». Першы матч «Колас» правядзе 17 ліпеня ў гасцях, паўторны — 24 ліпеня на сваім полі.

 

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *