Футбол: чэрвеньскі «Колас» перамог на сваім полі «Нясвіж» (фота)

Актуальное Спорт

Сёння нашы футбалісты ў матчы трэцяга тура чэмпіянату Мінскай вобласці на сваім полі прымалі «Нясвіж». Гульня скончылася перамогай «Коласа» — 3:1.

Лік у сустрэчы на 32 й-хвіліне адкрыў малады паўабаронца чэрвеньцаў Арцём Кацько. Ён упершыню выйшаў на поле ў стартавым складзе «Коласа». У другім тайме на 50-й і 67-й хвілінах гульні, адпаведна, вызначыліся Ігар Шмідаў і Аляксандр Мрынскі.

На 70-й хвіліне Кірыл Фофанаў мог павялічыць лік з пенальці, але яго ўдар парыраваў галкіпер гасцей. «Нясвіж» забіў свой адзіны гол пад заслону сустрэчы, калі чэрвеньцы пасля выдалення Дзмітрыя Чыстага гулялі ўдесяцёх.

Падрабязнасці — у бліжэйшым нумары «Раённага весніка».

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *