Аўтапрабегам адзначылі Дзень памяці і смутку ў Чэрвеньскім раёне

80 лет со дня освобождения Беларуси Актуальное

Сёння, 22 чэрвеня, у Дзень памяці і смутку, Чэрвеньскі раённы савет ветэранаў, члены раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, валанцёры раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа падчас аўтапрабега наведалі памятныя мясціны на Чэрвеньшчыне, дзе быў разгорнуты партызанскі рух, ішлі баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і дзе цяпер знаходзяцца пахаванні загінуўшых воінаў, партызан і мірных грамадзян.

Аўтапрабег праходзіў у чацвёрты раз і быў арганізаваны пры падтрымцы аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Яго ўдзельнікі праехалі па месцах баявых дзеянняў партызанскіх брыгад імя Шчорса, імя Кірава, “За Савецкую Беларусь”, “Разгром”. У ім, нягледзячы на шаноўны ўзрост, прынялі ўдзел ветэраны вайны Мікалай Фёдаравіч Козыраў і Акім Цітавіч Якаўлеў. Сімвалічна, што ў мерапрыемстве брала ўдзел моладзь: члены БРСМ, валанцёры Чырвонага Крыжа Андрэй Краўчанка, Аляксандр Няхай, Кірыл Краснагір і Марк Булойчык. 

Па дарозе Любоў Джафарава, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа распавяла пра арганізацыю партызанскай брыгады імя Мікалая Шчорса, яе дзейнасць і пра партызан-флегантаўцаў.

Першы прыпынак зрабілі ля “Помніка землякам”, ўстаноўлены на вуліцы Мінскай ля вёскі Хвойнікі. Ён устаноўлены ў гонар 117 жыхароў, якія загінулі на франтах і ў партызанскіх атрадах, змагаючыся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ініцыятарам стварэння гэтага помніка быў Сямён Майсеевіч Стэльмашонак, былы старшыня калгаса “Бальшавік”.

Далей наведалі брацкія пахаванні партызан на могілках у Грабёнцы і помнік-абеліск землякам у цэнтры вёскі.

У Новых Зелянках зрабілі прыпынак ля помніка землякам у цэнтры вёскі, які ўстаноўлены ў гонар памяці 129 землякоў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Абеліск пастаўлены ў 1966 годзе.

На тэрыторыі Руднянскага сельсавета дзейнічалі партызанскія брывгады “Разгром” і імя Шчорса. Тут у вёсцы Чарнава на мясцовых могілках знаходзяцца два брацкія пахаванні савецкіх воінаў і партызан, на якіх устаноўлены абеліскі.

У Рудні Любоў Джафарава распавяла пра тое, як партызаны арганізавалі засаду супраць афіцэраў гітлераўскага гарнізона. Тут наведалі помнік у цэнтры вёскі.

На могілках у вёсцы Кутузаўка наведалі брацкае пахаванне, у якім  пахавана 40 воінаў і партызан. У 1958 годзе тут пастаўлена стэла.

Апошні прыпынак удзельнікі аўтапрабега зрабілі ў вёсцы Праўда. На мсцовых могілках знаходзіцца два брацкіх пахаванні. У адным пахавана 16 воінаў і партызан у другім – 13, якія загінулі ў 1941-1944 гадах у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ля кожнага помніка ўдзельнікі мерапрыемства хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі кветкі.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

 

                                                         

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *